Важнай умовай ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца цесная ўзаемасувязь з бацькамі. У цяперашні час гэта работа актуальна, патрабуе вялікага такту і цярпення, так як у маладых сем’ях пытанні выхавання патрыятызму, грамадзянскасці не лічацца важнымі і часта выклікаюць непаразуменне.
Асноўная задача работы педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №5 г. Фаніпаля" з сям’ёй - фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі бацькоў як актыўных удзельнікаў выхавання асобы старэйшага дашкольніка. Цікава праходзяць у дашкольнай установе заняткі з дзецьмі, а таксама традыцыйныя святы і абрады: Каляды, Гуканне вясны і г.д.