Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Год малой радзімы

Дата: 6 ноября 2018 в 13:06, Обновлено 19 октября 2019 в 23:54

<font face="Arial CYR">               </font>У нашай краіне 2018-2020 гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны ўказ № 247 падпісаны 20 чэрвеня 2018 года. Мэта дакумента — стымуляваць сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, а таксама – сфарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў насельніцтва, і захаваць гісторыка-культурную і духоўную спадчыну.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што “Беларусь — наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным. Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ прыгажэйшай». Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асабісты ўдзел кожнага ў гэтым працэсе будзе для новых пакаленняў прыкладам сапраўднага патрыятызму, калі прыгожыя лозунгі і словы падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі і ўчынкамі.

«І гэта задача не аднаго года. Магчыма, некалькіх гадоў. А лепш, калі стане нормай жыцця. Нашай роднай зямлі патрэбна энергія любові кожнага жыхара, яго вера ў сваю краіну і клопат аб ёй. Беларусь такая, якой мы яе бачым, такая, якой мы яе ствараем. І самае галоўнае якія мы, такая і яна, наша Беларусь. Чым больш людзей паспяховых, упэўненых у сабе і сваёй краіне тым мацнейшая дзяржава. І разуменне гэтай сувязі трэба перадаць, як ген, сваім дзецям», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Гэта немагчыма без выхавання гордасці за сваю краіну, горад, вёску, сям'ю. Каб прывіць гэтыя пачуцці, трэба самім быць адказнымі за словы, справы, учынкі, за блізкіх людзей. «Мы павінны паказаць нашым дзецям, што, як ні склалася б іх жыццё ў будучым, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуць суцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад гэтай зямлі. Мне не трэба вам расказваць, што такое малая радзіма, асабліва, што такое вёсачка, у якой, можа, ужо засталося тры-пяць дамоў, - калісьці вялікая вёска ператварылася ў зусім маленькі куток, як у нас раней гаварылі, у хутарок. І мне не трэба вас пераконваць, што з гадамі цягне туды, дзе ты зрабіў першыя крокі. Пакуль у нас ёсць час і магчымасці, давайце выратуем гэтыя хутаркі», — заклікаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: тыя, у каго ёсць магчымасці адбудаваць і адрадзіць гэтыя вёсачкі, няхай назавуць іх сваім імем. “Усвядоміць сябе гаспадарамі ўласнага жыцця, самадастатковымі людзьмі, якія не толькі шчыра радуюцца поспехам сваёй краіны, але і адчуваюць да іх асабістую прыналежнасць», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца: БЕЛТА

Картинки по запросу год малой радзімы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.